8 лістапада 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Людмілы Міхайлаўны Арынінай (1926–2026), заслужанай артысткі РСФСР (1976)
Людміла Міхайлаўна Арыніна нарадзілася 8 лістапада 1926 г. у сяле Сінодскае Саратаўскай губерні (цяпер Васкрасенскага раёна Саратаўскай вобласці). Бацька — Міхаіл Аляксандравіч Арынін (1897–1967) — быў мастаком, заслужаным дзеячам мастацтваў Узбецкай ССР (1951), маці — настаўніцай рускай мовы і літаратуры. У 1935 г. сям’я пераехала ў Ташкент.
27 снежня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Камарова (1940), кампазітара, паэта, народнага артыста Расійскай Федэрацыі (2001)
Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.
8 верасня 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Ганны Васільеўны Качатковай (1911–1993), актрысы, заслужанай артысткі БССР (1949)
Ганна Васільеўна Качаткова (Нікіціна) нарадзілася 26 жніўня 1911 г. у в. Канаёўка Нікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці). Скончыла Саратаўскае тэатральнае вучылішча імя I. А. Слонава (1935), дзе вучылася ў беларускага акцёра, рэжысёра Ф. П. Ждановіча.
13 лютага 2025 г. — 40 гадоў з дня нараджэння Яніны Уладзіміраўны Малінчык (1985), актрысы тэатра і кіно
Яніна Уладзіміраўна Малінчык нарадзілася 13 лютага 1985 г. у Томскім раёне Томскай вобласці ў сям’і беларусаў. Бацька быў ваенным, сям’я часта пераязджала. Калі Яніне было дзесяць, пераехалі ў г. Вышні Валачок Цвярской вобласці, дзе прайшлі школьныя гады Яніны, вучылася ў дзіцячай музычнай школе, марыла стаць спявачкай.
5 чэрвеня 2022 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алены Якаўлеўны Верабей (1967), заслужанай артысткі Расійскай Федэрацыі (2012)
Алена Якаўлеўна Верабей (Лібянбаўм) нарадзілася 5 чэрвеня 1967 г. у г. Брэсце ў рабочай сям’і. З дзяцінcтва праяўляла свае артыстычныя здольнасці, з сямі гадоў вучылася ў дзіцячай музычнай школе. Закончыла восем класаў сярэдняй школы № 20 г. Брэста, Брэсцкае музычнае вучылішча, Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (1993) па спецыяльнасці «Артыст тэатра, эстрады і кіно».
20 ліпеня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Георгія Андрэевіча Волкава (1922–2000), акцёра, тэатральнага рэжысёра, народнага артыста БССР (1967)
Георгій Андрэевіч Волкаў нарадзіўся 20 ліпеня 1922 г. у Маскве ў сям’і рабочага. Удзельнічаў у школьнай мастацкай самадзейнасці. У МХАТе пабачыў спектаклі «Синяя птица» і «Анна Каренина» і назаўсёды захапіўся тэатрам. У 1941–1944 гг. вучыўся ў Маскоўскім гарадскім тэатральным вучылішчы.
У час Вялікай Айчыннай вайны Георгій Волкаў, не ўзяты ў армію па стану здароя, пайшоў у апалчэнне: капаў процітанкавыя равы пад Масквой, тушыў на дахах фашысцкія «зажыгалкі», быў начальнкіам аб’екта ППА, за што ўзнагароджаны медалём «За оборону Москвы». Тэатральнае вучылішча ў 1942 г. было рэаргінізавана ў тэатр-студыю. Георгій Волкаў не губляў сувязь са студыйцамі, часта выступаў перад вайскоўцамі, рабочымі, у шпіталях.
28 студзеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Мікалаевіча Пташука (1943–2002), кiнарэжысёра, народнага артыста Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Мікалаевіч Пташук нарадзіўся 28 студзеня 1943 г. у в. Федзюкі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Гэта былі вельмі цяжкія часы нямецка-фашысцкай акупацыі. Маладая сям’я жыла ў зямлянцы, бацька цяжка хварэў і праз тры гады яго не стала. Выхаванне сына лягло на плечы маці Марыі Сямёнаўны і бабулі Лізаветы Раманаўны.
1 верасня 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Марата Казіміравіча Грыгорчыка (1962–2011), артыста оперы, заслужанага артыста Беларусі (2001)
Марат Казіміравіч Грыгорчык нарадзіўся 1 верасня 1962 г. у в. Палонка Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У дзяцінстве скончыў Мінскую дзіцячую музычную школу імя М. Аладава па класе трамбона, другім інструментам быў акардэон. Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1985), Беларускую акадэмію музыкі (1993, клас народнага артыста БССР А. М. Генералава).
8 чэрвеня 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Тамары Анатолеўны Тэвасян (1952), актрысы тэатра лялек, заслужанай артысткі Беларусі (2008)
Тамара Анатольеўна Тэвасян нарадзілася 8 чэрвеня 1952 г. у Мінску. З дзяцінства праяўляла сябе ў сцэнічных мастацтвах — вучалася харэаграфіі і акрабатыцы, спявала і танцавала. Паступала ў тэатральны інстытут, але з-за малога росту (1,55 м) яе не прынялі.
15 мая 2022 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Уладзіслава Іосіфавіча Галубка (1882–1937), беларускага тэатральнага дзеяча, драматурга, рэжысёра, народнага артыста БССР (1928)
Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная пад Баранавічамі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.